Аўсянае вотруб'е "Helsinki Mills", 500г (8,80р за 1кг)

4,40руб.
Аформіць

Арганічнае аўсянае вотруб'е гандлёвай маркі "Helsinki Mills".

Арганічнае аўсянае вотруб'е Helsinki Mills атрымліваецца пры вырабе аўсянай мукі.
Самым простым і, магчыма, самым распаўсюджаным спосабам прыгатавання будзе каша на вадзе ці малаке, але можна злёгку падсмажыць 
вотруб'е на сухой патэльне і ўжываць разам з вашымі ўлюбёнымі снэкамі ці мюслямі, дадаючы малака, йогурту ці кефіру. А можна і выкарыстаць пры гатаванні блінцаў, ці зрабіць дамашняе аўсянае печыва.
Дзякуючы прысутнасці ў аўсяным вотруб'е добрай колькасці бялку і клятчаткі, стравы з ім будуць ня толькі сытнымі і энэргетычнымі, але і прынясуць карысць вашаму арганізму.

Варіянт прыгатавання: вотруб'е ўсыпаць у кіпячую ваду ці малако з разліку 250мл хлопьяў (дастатковая колькасць для чатырох дарослых порцый) на 1000 мл вадкасці. Варыць 5-10 хвілін, дадаць соль па смаку. У гатовую кашу можна дадаць арэхі, насенне ільну ці гарбузу, свежыя ягады па сезону ці варэнне.

Выраблена ў Фінляндыі.

Дадатковая інфармацыя
Імпарцёр УП «ДЭЙНЦІ» Мінская вобл., Мінскі р-н, п. Сонечны, вул. Сасновая, 2-158
Вытворца Helsinki Mills Ltd. Puurtajankatu 34, FI-04440 Jarvenpaa, ФІнляндыя
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт FI-EKO-201
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 360 ккал/1530 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 18 г, жыры - 7.6 г, вугляводы - 49 г, раслінныя валокны (клятчатка) - 14 г (у тым ліку бэта-глюкан 7 г).
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць у памяшканні без старонніх пахаў і ў далечыні ад сонечных прамянёў пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 75%. Дата вытворчасці і тэрмін прыдатнасці пададзеныя на ўпакоўцы.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013