Фасоля белая малая, 800 г (7,25 р за 1кг)

5,80руб.
Аформіць

Фасоля невялікага памеру, пасля апрацоўкі набывае мяккую кансістэнцыю і далікатны смак. Выдатна пасуе да гатавання супоў, рагу, салатаў і іншых страў.
Арганічны прадукт.

Фасолю звычайна ўспрымаюць як добрую крыніцу расліннага бялку. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць пры гатаванні супоў. Але на самой справе з фасолі можна прыгатаваць проста безліч страў, як посных, так і не. Фасоля менавіта гэтага гатунку пасля гатавання становіцца мяккай і далікатнай, таму разам з таматнай пастай добра падыходзіць для традыцыйнага брытанскага снядання, можа выкарыстоўвацца ў розных салатах, пірагах і іншых стравах разам з гароднінай і зелянінай.

Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 300 ккал/1260 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 21 г, тлушчы - 2 г, вугляводы - 49 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць у сухім памяшканні без пабочных пахаў і ў далечыні ад сонечных прамянёў пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 75%. Тэрмін прыдатнасці 12 месяцаў з даты вырабу. Дата вырабу - кастрычнік 2019 года.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013