Фасоля Яська (вялікая белая), 500 г

4,80руб.
Аформіць

Вяликая белая фасоля, пасля прыгатавання набывае прыемны адметны смак. Пасуе для прыгатавання супоў, рагу, салатаў.
Арганічны прадукт.

Фасоля з'яўляецца добрай крыніцай расліннага бялку і клятчаткі. Вялікая белая фасоль у залежнасці ад краіны вядомая яшчэ пад назвай Лімскай фасолі, ці фасолі Яські і вылучаецца надзвычай вялікім памерам нават у сухім выглядзе. З Лімскай фасолі можна гатаваць супы, выкарыстоўваць яе ў салатах і рагу. Для атрымання добрага выніку раяць замачыць фасолю ў халоднай вадзе на працягу 10-12 гадзін, бліжэй да заканчэння гатавання дадаць соль і трошкі расліннага алею (па густу). Варыць 45-60 хвілін.

Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 296 ккал/1243 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 23 г, жыры - 1,3 г, вугляводы - 36 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць у сухім памяшканні без старонніх пахаў і ў далечыні ад сонечных прамянёў пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 75%. Тэрмін прыдатнасці 12 месяцаў з даты вырабу. Дата вырабу - кастрычнік 2019 года.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013