Гарох шліфаваны целы, 1 кг
Арганічны цэлы гарох, вырашчаны і перароблены ў гаспадарцы "Здаровая Страна" ў адпаведнасці з арганічнымі Рэгламентамі ЕС.
Гарох часцей за ўсё выкарыстоўваюць пры гатаванні каш і розных нацыянальных супоў. Пры гэтым стравы могуць быць як мяснымі, так і постнымі. У залежнасці ад краіны паходжання рэцэпту (Германія, Галандыя, Грузія, Швецыя і інш), да гароху ў супы дадаюць вэнджаны бекон, каўбасы, гародніну, зеляніну часнаку ці цыбулі парэю, тым'яну и маярану. А пры сервіроўцы да гарохавых супоў найчасцей падаюць падсушаны жытні ці белы хлеб.
У сучасных рэцэптах гарох выкарыстоўвацца і як начынне для кішоў, класічных пірагоў і піражкоў разам з іншай гароднінай і зелянінай.
Выраблена ў Беларусі.
Вытворца | ТАА "Здаровая страна", Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл., упакоўца - ААТ "Агракамбінат Скідзельскі", г. Гродна |
Арганічны статус прадукту | Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108 |
Энергетычная і харчовая вартасць | Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 310 ккал/1330 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 23 г, жыры - 1.5 г, вугляводы - 52 г. |
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання | Зберагаць у сухім памяшканні без старонніх пахаў і ў далечыні ад сонечных прамянёў пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 75%. Тэрмін прыдатнасці 24 месяцы з даты вырабу. Дата вырабу і дата пакавання пададзены на ўпакоўцы. |
Нарматыўныя дакументы | ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013, ГОСТ 6201-68 |