Крупа грэчневая ядрыца (карычневая), 800г (5.88р за 1кг)
Крупа грэчневая ядрыца (карычневая грэчка), хутка разварваецца вырабленая з арганічнай сыравіны.
Крупа грэчневая ядрыца выраблена з сыравіны, вырашчанай арганічнымі метадамі ў Фермерскай гаспадарцы "Монькі", Валожынскі раён Мінскай вобласці. Праз выкарыстанне ашчадных тэхналогій, атрымліваецца карычневая грэчка з мінімальнай папярэдняй тэрмічнай апрацоўкай і лёгкім адценнем паху зялёнай грэчкі.
Звычайна з грэчкі гатуюць кашу, але можна рабіць разнастайныя пірагі і піражкі, выкарыстоўваць як дадатак у супах і ў шмат якіх іншых стравах. А дзякуючы арганічным прынцыпам гаспадарання, і карычневая, і зялёная грэчка маюць не толькі чысты, насычаны смак і пах, але і, безумоўн,а з'яўляюцца надзвычай карыснымі для вашага здароўя.
Спосаб гатавання: крупу ўсыпаць у злёгку падсоленую кіпячую ваду і варыць 10-20 хвілін у залежнасці ад пажаданага стану кашы.
Вырашчана і выраблена ў Беларусі.
Вытворца | ТДА "Алеся", в. Дуброўня, Лідскі р-н Гродзенскай вобл. |
Арганічны статус прадукту | Выраблена з арганічнай сыравіны фермерскай гаспадаркі "Монькі" (сертыфікат CER-BY-18-00003) |
Энергетычная і харчовая вартасць | Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 329 ккал/1380 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 12,6 г, тлушчы - 2,6 г, вугляводы - 68 г, раслінныя валокны - 10 г. |
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання | Захоўваць пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 70%. Дата вытворчасці і пакавання пададзена на ўпакоўцы, тэрмін прыдатнасці - 20 месяцаў з даты вырабу. |
Нарматыўныя дакументы | ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013 |