Крупа грэчневая зялёная, 800г (5.38р за 1кг)

4,40руб.
Аформіць

Крупа грэчневая ядрыца (Зялёная грэчка), вырабленая з арганічнай сыравіны.

Крупа грэчневая ядрыца 1 сорту выраблена з сыравіны, вырашчанай арганічнымі метадамі ў Фермерскай гаспадарцы "Монькі", Валожынскі раён Мінскай вобласці. Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій перапрацоўкі, атрымоўваецца зялёная грэчка, гэта азначае што яе папярэдне ня смажылі і крупу можна выкарыстоўваць, у тым ліку, і для прарошчвання і далейшага ўжывання ў ежу ў сырым выглядзе.
А можна з зялёнай грэчкі прыгатаваць і класічную кашу, пры гэтым смак і пах будуць адрознівацца ад больш звыклай нам смажанай (карычневай) грэчкі. Кажуць, што той, хто пасмакаваў кашу з зялёнай грэчкі, у далейшым абіраць будзе менавіта яе. Ўвогуле, дзякуючы арганічным прынцыпам гаспадарання і зялёная, і карычневая грэчка будуць ня толькі з чыстым насычаным смакам і пахам, але і безумоўна з'яўляюцца надзвычай карыснымі для вашага здароўя. 


Спосаб гатавання: крупу ўсыпаць у злёгку падсоленую кіпячую ваду ў і варыць 10-20 хвілін, ў залежнасці ад пажаданага стану кашы.


Вырашчана і выраблена ў Беларусі.

Дадатковая інфармацыя
Вытворца ТДА "Алеся", в. Дуброўня, Лідскі р-н Гродзенскай вобл.
Арганічны статус прадукту Выраблена з арганічнай сыравіны (сертыфікат CER-BY-18-00003)
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 329 ккал/1380 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 12,6 г, жыры - 2,6 г, вугляводы - 68 г, раслінныя валокны - 10 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 70%. Дата вытворчасці і пакавання пададзена на ўпакоўцы, тэрмін прыдатнасці - 20 месяцаў з даты вырабу.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013