Кіноа белая "Maras Gourmet", 450г (49,78р за 1кг)
Арганічная кіноа (quinoa) з Перу. Вядомая пажыўнымі і харчовымі якасцямі, не ўтрымлівае глютэн.
Кіноа з'яўляецца адной з самых старажытных харчовых зерневых культур: яна вядомая ў народаў Паўднёвай Амерыкі болей за 3000 год. У часы інкаў кіноа часта называлі "залатым зернем".
Цікава, што кіноа - бліжэйшы сваяк звычайнай лебяды, але ў адрозненне ад гэтай пустазельнай расліны, кіноа валодае цудоўнымі харчовымі якасцямі. Кіноа змяшчае болей бялкоў, чым большасць злакавых культур, а склад больш збалансаваны па амінакіслотах і набліжаны да бялкоў малака. Акрамя таго, кіноа не змяшчае глютэн, а па забяспечаннасці тлушчамі, мікраэлементамі (у тым ліку фосфарам, жалезам, кальцыем) з'яўляецца добрай альтэрнатывай мясным прадуктам.
Выраблена ў Перу.
Прыклад гатавання: крупу прамыць, на 100г крупы ўзяць 200-250г вады, давесці да кіпення, варыць на малым агні 5-10 хвілін да знікнення вадкасці. Соль, масла і спецыі дадаць на смак.
Імпарцёр | УП «Алькомп», г Мінск, вул.Васняцова, 75 |
Вытворца | TIERRA DEL MONTE S.C.R.L., Calle Ricardo Flores 338-А La Victoria Lima, Перу |
Арганічны статус прадукту | Сертыфікаваны прадукт PE-BIO-141 |
Энергетычная і харчовая вартасць | Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 380 ккал/1590 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 14,1 г, тлушчы - 6.1 г, вугляводы - 57.2 г. |
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання | Захоўваць пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 70%. Дата вытворчасці і тэрмін прыдатнасці пададзены на пакунку. |
Нарматыўныя дакументы | ТР ТС 021/2011, EU Reg 834/2007, EU Reg 889/2007 |