Шматкі чатыры гатункі "Helsinki Mills", 300г (11,00р за 1кг)

3,60руб.
Аформіць

Арганічныя шматкі з сумесі зерневых культур (жыта, авёс, пшаніца, ячмень) гандлёвай маркі "Helsinki Mills".

Арганічныя шматкі з сумесі зерневых культур Helsinki Mills вырабляюцца з цэльнага зерня.
Выдатна падыходзяць для гатавання кашы на сняданак, бо, дзякуючы балансу вугляводаў, тлушчоў, бялкоў і клятчаткі, каша будзе выдатнай крыніцай пажыўных рэчываў для дарослага альбо дзіцяці. Больш за тое такі сняданак дасць адчуванне сытасці на працяглы час.
Склад прадукту: шматкі жытнія*, аўсяныя*, пшанічныя*, ячменныя*. * -
арганічныя цэльназерневыя шматкі. Утрымлівае алерген - глютэн.

Варыянт гатавання: шматкі ўсыпаць у ваду ці малако ў разліку 200мл шматкоў 
(дастатковая колькасць для двух дарослых порцый) на 500 мл вадкасці. Давесці да кіпення, варыць 3-5 хвілін, даць пастаяць пад накрыўкай, соль дадаць на смак. У гатовую кашу можна дадаць малако, арэхі, насенне гарбуза і сланечніку, свежыя ягады па сезону ці варэнне.


Выраблена ў Фінляндыі.

Дадатковая інфармацыя
Імпарцёр УП «ДЭЙНЦІ» Мінская вобл., Мінскі р-н, п. Сонечны, вул. Сасновая, 2-158
Вытворца Helsinki Mills Ltd. Puurtajankatu 34, FI-04440 Jarvenpaa, ФІнляндыя
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт FI-EKO-201
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 345 ккал/1460 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 11 г, тлушчы - 2.8 г, вугляводы - 63 г, раслінныя валокны (клятчатка) - 12 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць у памяшканні без пабочных пахаў і ў далечыні ад сонечных прамянёў пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 75%. Дата вытворчасці і тэрмін прыдатнасці пададзены на запакоўцы.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013