Арганічныя аўсяныя шматкі Helsinki Mills вырабляюцца з цэльнага зерня аўса.
Часцей за ўсё мы выкарыстоўваем шматкі для гатавання аўсянай кашы на сняданак, а дзякуючы прысутнасці ў аўсяных шматках добрай колькасці бялку і клятчаткі, такая каша будзе не толькі выдатнай крыніцай энергіі для дарослага альбо дзіцяці, але і дасць адчуванне сытасці на працяглы час.
Склад прадукту: аўсяныя шматкі з арганічнага цэльнага зерня аўса. Утрымлівае алерген - глютэн.
Варыянт гатавання: шматкі ўсыпаць у кіпячую ваду ці малако ў разліку 200мл шматкоў (дастатковая колькасць для двух дарослых) на 500 мл вадкасці. Варыць 8-10 хвілін, дадаць соль на смак. У гатовую кашу можна дадаць малако, арэхі, насенне гарбуза, свежыя ягады па сезону ці варэнне.
Выраблена ў Фінляндыі.
Імпарцёр | УП «ДЭЙНЦІ» Мінская вобл., Мінскі р-н, п. Сонечны, вул. Сасновая, 2-158 |
Вытворца | Helsinki Mills Ltd. Puurtajankatu 34, FI-04440 Jarvenpaa, ФІнляндыя |
Арганічны статус прадукту | Сертыфікаваны прадукт FI-EKO-201 |
Энергетычная і харчовая вартасць | Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 365 ккал/1530 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 14 г, тлушчы - 6.9 г, вугляводы - 56 г, раслінныя валокны (клятчатка) - 11 г. |
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання | Захоўваць у памяшканні без пабочных пахаў і ў далечыні ад сонечных прамянёў пры t не вышей за +250С і адноснай вільготнасці паветра не болей за 75%. Дата вытворчасці і тэрмін прыдатнасці пададзены на ўпакоўцы. |
Нарматыўныя дакументы | ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013 |