Бульба ўраджаю 2021г гатунку "Вектар" , 1 кг

3,00руб.
Аформіць

Бульба вырашчаная ў адпаведнасці з арганічнымі техналогіямі і ў гармоніі з навакольным асяродзем дзеля захавання сапраўднага смаку прадукту.
Гэты гатунак бульбы выдатна пасуе для гатавання пюрэ, наўпрост адваранай бульбы, запякання ў духоўцы і тушэння. Для смажання і дранікаў лепей абраць бульбу гатунку Скарб.

Натуральны смак бульбы немагчыма пераблытаць ані з чым. Сочная запечаная са спецыямі ці духмяная вараная з зелянінай, смажаная з хрусткай скарынкай ці як інгрыдыент супа альбо салата – у любым выглядзе бульба нязменна прысутнічае ў нашым рацыёне.

Дадатковая інфармацыя
Вытворца Фермерская гаспадарка Сяліцкага І.Ф., в. Даўгінава, ВІлейскі р-н Мінскай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 77 ккал/322 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 2 г, тлушчы - 0,1 г, вугляводы - 17 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад 40С да 120С і адноснай вільготнасці паветра 85-90%. Тэрмін прыдатнасці - 60 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, ГОСТ 7176-85, СанПиН №52 ад 21.06.2013