Буракі салатныя Чыогіа (Tonda di Chioggia), 1 кг

2,80руб.
Аформіць
Старажытны сорт буракоў Tonda di Chioggia паходзіць з мясцовасці Chioggia у Італіі. Ён вядомы праз сваю своеасаблівую афарбоўку карняплоду. Мае прыемны смак, больш салодкі за сваіх чырвоных сваякоў. Арганічны прадукт.
Буракі гатунку Tonda di Chioggia паходзяць з мясцовасці Chioggia у Італіі. Яны вядомыя, перш за ўсё, праз свой незвычайны колер. Але сёння гэты гатунак буракоў перажывае вяртанне папулярнасці не толькі ў шэф-повараў, але і ў прыхільнікаў здаровага харчавання. Яго плады больш мяккія і больш салодкія на смак, што дазваляе з лёгкасцю ўжываць такія буракі ў сырым выглядзе. А прыгожы ружовы колер з белымі кольцамі дае магчымасць выкарыстоўваць іх у салатах, рабіць з іх альтэрнатыву бульбяным чыпсам і шмат якія іншыя прыгожыя і карысныя стравы.
Сертыфікаваны арганічны прадукт.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 42 ккал/176 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 1,5 г, тлушчы - 0,9 г, вугляводы - 8,8 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад 00С да 10С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 30 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013