Фасоля стручковая, 500 г (5,00 руб/кг)

2,50руб.
Аформіць

Арганічная стручковая фасоля - адна з найбольш папулярных летніх агароднінных культур. Стручковую фасолю выкарыстоўваюць у супах, тушаць разам з іншай гароднінай ці проста ядуць адваранай з дадаткам масла і спецый на ваш густ.

Як і ўся іншая зеляніна і гародніна ад гаспадарак Кансорцыі, стручковая фасоля вырошчваецца без ужывання аніякіх хімічных сродкаў і мінеральных угнаенняў, таму і называецца арганічнай. З арганічнай стручковай фасолі гатуюць шмат страваў і гэта сапраўды менавіта тая гародніна, якую варта выкарыстоўваць свежай пакуль дазваляе сезон. Насычаная раслінным бялком і вітамінам К, неабходным для засваення кальцыю, стручковая фасоля асабліва папулярная сярод прыхільнікаў веганскай і вегетарыянскіх дыет.
З фасолі гатуюць рагу з іншай гароднінай, яе выкарыстоўваюць у якасці рагу да рыбных і мясных страў, яе можна запякаць у духоўцы разам з брокалі, квяцістай капустай, свежай морквай і яйкамі, пасля прыгатавання дадаўшы араматных траў.

Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 41 ккал/174 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 3,1 г, жыры - 1,1 г, вугляводы - 5,0 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 20С да 80С і адноснай вільготнасці паветра 80-85%. Тэрмін прыдатнасці - 10 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013