Капуста ліставая (кейл) тасканская, 0,25 кг (6,8 руб/кг)

1,70руб.

Арганічная ліставая капуста (кейл) - вядомая дзякуючы сваім карысным уласцівасцям. Арганічны кейл выкарыстоўваюць у супах, тушаць у падсоленай вадзе з дадаткам солі і вяршковага масла.

Сёння ліставая капуста перажывае сапраўднае адраджэнне і бум папулярнасці, прыйшоўшы да нас фактычна са Злучаных Штатаў. Аднак, сёння мала хто памятае, што ліставая капуста паходзіць з Міжземнаморскага рэгіёну і вырошчваецца ўжо больш за 2 тысячагодзя а, напрыклад, у Германіі, ліставая капуста вядомая ў літаратуры ажна з 13-14 стагодзя пад назвай "грюнколь". Ліставая капуста здабыла папулярнасць за сваю насычанасць вітамінамі і мікра- і макраэлементамі і часам называецца суперфудам сярод гародніны. Большасць гатункаў ужываюць у ежу пасля першых маразоў, але "чорную тасканскую" можна ужываць нават і ў летні час.
Кейл выкарыстоўваюць у супах, ядуць тушаную з малочным соусам, падсоленую з вяршковым маслам. Можна рабіць з яе веганскія чыпсы, дадаўшы спецыі на свой густ, пару кропель аліўкавага алею і падсушыўшы ў духоўцы.

Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 49 ккал/207 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 4,3 г, жыры - 0,9 г, вугляводы - 8,8 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 10С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 85-90%. Тэрмін прыдатнасці - 10 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013