Кукуруза цукровая, 1 кг (3-4 пачаткі)

5,00руб.

Цукровая кукуруза - сапраўдны натуральны летні ласунак. Сучасныя гатункі салодкай кукурузы ўтрымліваюць 11-16% простых цукраў, што дазваляе гатаваць яе ўсяго за 3-5 хвілін. Арганічны прадукт.

Цукровая (салодкая) кукуруза адрозніваецца ад кармавой меншым зместам складаных вугляводаў і даволі высокай колькасцю простых цукраў. У залежнасці ад гатунку іх колькасць дасягае 11-16%, а, дзякуючы дасягненням селекцыі, пачаткі сучасных гатункаў не губляюць сваіх якасцей цягам двух тыдняў. Пры працяглым захоўванні пачаткі губляюць пэўную частку сваёй салодкасці і смак становіцца больш мучным, падобным на кармавую кукурузу. Нашую салодкую кукурузу можна адварыць за 3-5 хвілін, можна злёгку запекчы на грылі, можна замарозіць на зіму як цэлымі пачаткі ці асобнымі зярняткамі.
Арганічны прадукт вырашчаны з арганічнага насення, без ГМА, хімічных угнаенняў ці сродкаў абароны раслін.

Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 86 ккал/364 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 3,3 г, тлушчы - 1,3 г, вугляводы - 18,7 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад +10С да +60С і адноснай вільготнасці паветра 85-90%. Тэрмін прыдатнасці - 10 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013