Маладыя буракі з бацвіннем, 0,5 кг (4,00 руб/кг)

2,00руб.
Аформіць
Маладыя і салодкія арганічныя буракі. Выдатна падыходзяць да гатавання халадніка, запякання разам з бацвіннем ці выкарыстання проста свежымі ў салаце.
Ранняя гародніна найбольш карысная для здароўя. Напрыклад, маладыя буракі. Ім не патрэбна складаная кулінарная апрацоўка, пры гэтым стравы з маладога бацвіння і сакавітых карняплодаў можна гатаваць самыя розныя – ад салатаў да супоў і тушанай гародніны.
Нашы гаспадаркі вырошчваюць для Вас буракі як знакамітых "класічных" гатункаў Бардо, Дэтройт ці Цыліндра, так і новых хуткаспелых гатункаў і гібрыдаў, якія доўга захоўваюць стан і смак маладых бурачкоў. Яны выдатна падыходзяць, у тым ліку, і да гатавання сезоннай стравы - халадніка.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 42 ккал/176 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 1,5 г, вугляводы - 8,8 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад 00С да 10С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 15 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, ГОСТ 1722-85, ГОСТ 32285-2013, СанПиН №52 ад 21.06.2013