Пастарнак свежы, 1 кг

2,80руб.
Аформіць
Духмяны і багаты на эфірныя алеі пастарнак мае саладкаваты смак і характэрны пах. Вядомы ў кулінарыі і як прыправа, і як асноўны інгрэдыент для гарніраў ці самастойных страў.
Кулінары часцей бачаць у пастарнаку менавіта спецыю. Аднак магчымасці выкакрыстання пастарнака значна шырэй.
Пастарнак, напрыклад, можа замяніць бульбу ў рагу з гародніны. У якасці закускі можна падаваць абсмажаны ці адвараны карняплод. А да тлустых гатункаў рыбы ці да ялавічыны пастарнак будзе цудоўным гарнірам. З пастарнака гатуюць таксама запяканкі і пюрэ. Пастарнак разам з зелянінай выкарыстоўваецца ў хатнім кансерваванні.
Пастарнакам араматызуюць у тым ліку і мясныя булёны. Яго
можна нават дадаваць у мясныя катлеты. З пастарнака, лімоннага сока і зеляніны можа атрымацца цудоўны соус, напрыклад, да вэнджанай рыбы.
Ідэальная гародніна для аматараў кулінарных эксперыментаў.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Чычыры К.С., Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 75 ккал/313 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 1,2 г, тлушчы - 0,3 г, вугляводы - 18 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад 20С да 40С і адноснай вільготнасці паветра 85-90%. Тэрмін прыдатнасці - 30 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, ГОСТ 459-93, СанПиН №52 ад 21.06.2013