Рэдзька Дайкон, 1 кг (1-2 шт)

4,20руб.
Аформіць
Сочны і дастаткова востры, крэпкі і хрумсткі карняплод белага колера. Вага аднаго ад 500 да 900г. Арганічны прадукт.
Дайкон часта называюць японскай рэдзькай ці зімовым радысам. Гэты карняплод асабліва папулярны ў краінах паўднёва-усходняй Азіі, дзе з яго гатуюць шматлікія разнастайныя салаты, марынуюць, запякаюць, выкарыстоўваюць пры гатаванні сушы і нават робяць з яго чыпсы. У адрозненне ад больш звыклай нам зімовай рэдзькі, дайкон валодае больш мяккім смакам і таму ў стравах добра ўспрымаецца дзецьмі ці асобамі з далікатным страўнікам.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 14 ккал/95 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 1,1 г, жыры - 0,1 г, вугляводы - 1,2 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад +10С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 30 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013