Рэдзька зялёная (Маргеланская), 1 кг (2-4 шт)

3,60руб.
Аформіць
Сакавітыя карняплоды зялёнага з белым колераў. Вага аднаго ад 200 да 500г. Арганічны прадукт.
Зялёная рэдзька належыць да так званай Маргеланскай рэдзькі. Існуюць гатункі як зялёнага ці белага колеру, так і ружовыя ці блакітныя і нават з ружовай мякаццю. У адрозненне ад звыклай нам чорнай рэдзькі, карняплоды зялёнай менш горкія і вострыя, таму ў асноўным яны і ўжываюцца ў свежым выглядзе ў складзе разнастайных салатаў.
З рэдзькі часцей раяць гатаваць постныя салаты, напрыклад, салат з морквай па-карэйскі ці больш востры варыянт - з цыбуляй, часнаком і соевым соусам. У краінах Азіі рэдзьку часта ўжываюць марынаванай у натуральных воцатах з соевым соусам і алеем. Добра спалучаецца рэдзька ў салатах з варанай сачавіцай, яйком ці мясам і пад маянэзнай запраўкай. Калі раптам смак рэдзькі падасца занадта рэзкім, можна зрабіць яго мякчэй вымачыўшы надраную рэдзьку ў халоднай вадзе.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 21 ккал/87 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 1,2 г, тлушчы - 0,1 г, вугляводы - 4,1 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад +10С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 30 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013