Рэпа, 1 кг (2-4 шт)

3,60руб.
Аформіць
Знакамітыя карняплоды з даўняй гісторыяй і традыцыямі ўжывання, жоўтага і белага колера. Вага аднаго ад 200 да 500г. Арганічны прадукт.
Да з'яўлення на тэрыторыі Беларусі бульбы менавіта рэпа разам з капустай і буракамі была асноўнай гароднінай у нашых продкаў. Сёння рэпа паступова вяртае страчаную папулярнасць, бо страў з яе можна зрабіць здаецца безліч, як па старажытных, так і па сучасных рэцэптах. Рэпа можа быць параная, смажаная, тушаная з мясам ці грыбамі, запечаная "гратэн" з іншай гароднінай, суп з рэпы ці нават цукааты з мёдам на салодкае.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 32 ккал/133 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 1,5 г, жыры - 0,1 г, вугляводы - 6,2 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад +00С да +10С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 30 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СТБ 461-93, СанПиН №52 ад 21.06.2013