Цукіні круглыя, 1 кг (2-3 шт)

2,80руб.
Аформіць
Круглы варыянт добра вядомых нам кабачкоў-цукіні. Адрозніваецца ад класічных цукіні надзвычай нежным, далікатным і, у той жа час, яркім і  выразным смакам. Арганічны прадукт.
Цукіні часам называюць маладымі кабачкамі і менавіта пад гэтай назвай яны нам і вядомыя. Страў з цукіні існуе проста безліч - з гэтай летней гародніны смажаць блінцы, драныя на тарцы і дадаўшы духмянага кропу, іх запякаюць фаршыраванымі іншай сезоннай гароднінай разам з сырам і яйкам, іх смажаць са свежым часнаком, з іх гатуюць венгерскае леча і французскі рататуй.
Круглыя цукіні выкарыстоўваюць у тыя ж стравы, што і звычайныя цёмна і светла-зялёныя. Але дзякуючы таму, што круглыя цукіні вельмі далікатныя і з насычаным смакам, раім пры іх гатаванні ўстрымацца ад дадатку часнаку, бо так вы зможаце ацаніць смак менавіта гэтага гатунку цукіні.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 24 ккал/119 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 0,6 г, жыры - 0,3 г, вугляводы - 4,6 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 00С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 80-90%. Тэрмін прыдатнасці - 10 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СТБ 766-95, СанПиН №52 ад 21.06.2013