Ягады ад Кансорцыі арганічных гаспадарак

Ягады і садавіна з гаспадарак Кансорцыі вырошчваюцца толькі по арганічных тэхналогіях - без выкарыстання штучных угнаенняў і хімічных сродкаў аховы раслін. Для жыўлення раслін выкарыстоўваюцца кампост і попел, а ў абароне раслін ад шкодных насекомых і хвароб дапамагаюць мікрабіялагічныя прэпараты і прыродная біяразнастайнасць. Пры такой тэхналогіі ўраджай атрымліваецца не проста якасны і карысны для здароўя, але і з насычаным колерам, смакам і араматам.
Арганічныя тэхналогіі дапамагаюць нам падараваць вам асалоду ад смаку і водару прадуктаў і гарантуюць, што з прадуктамі вы не атрымаеце рэшткаў пестыцыдаў і іншых шкодных рэчываў. Абірайце для сябе і вашых блізкіх бяспечныя і смачныя прадукты ад Кансорцыі арганічных гаспадарак.
Тавараў у раздзеле: 5
    Парэчкі чырвоныя, 1,9 кг
    Аформіць
    Араматная чырвоная парэчка, адметны пах гэтых ягад з характэрнай кіслінкай знаёмы нам з дзяцінства. Арганічны прадукт.
    Галубіцы садовыя, 3,0 кг (тры кошыкі па 1 кг | 15,50 р/кг)
    Аформіць
    Смачныя і араматныя галубіцы, смак ягад салодкі, з невялікай кіслінкаю і адметным для гэтых ягад пахам і смакам. У залежнасці ад сорту смак і памер ягад могуць адрознівацца. Арганічны прадукт.
    Галубіцы садовыя, 1,0 кг
    Аформіць
    Смачныя і араматныя галубіцы, смак ягад салодкі, з невялікай кіслінкаю і адметным для гэтых ягад пахам і смакам. У залежнасці ад сорту смак і памер ягад могуць адрознівацца. Арганічны прадукт.
    Клубніцы садовыя, 1,8 кг (адзін кошык па 1,8кг | 5,00 р/кг)
    Няма ў наяўнасці
    Аформіць
    Смачныя і араматныя клубніцы, смак ягад кісла-салодкі і можа трошкі адрознівацца час ад часу ў залежнасці ад колькасці сонечных дзён напярэдадні збору. Арганічны прадукт.
    Клубніцы садовыя, 5,4 кг (тры кошыкі па 1,8кг | 4,50 р/кг)
    Няма ў наяўнасці
    Аформіць
    Смачныя і араматныя клубніцы, смак ягад кісла-салодкі і можа трошкі адрознівацца час ад часу ў залежнасці ад колькасці сонечных дзён напярэдадні збору. Арганічны прадукт.