Ажыны садовыя, 0,5 кг (папяровы латок | 7,50 р/кг)

7,50руб.
Спелыя садовыя ажыны, невялікага памеру, але смак ягад салодкі з невялікай кіслінкай. Арганічны прадукт.
Звярніце ўвагу на кароткі тэрмін прыдатнасці прадукту.
Ажыны, напэўна, не з'яўляюцца класічнай садавінай, але дзякуючы новым сартам сталі больш распаўсюджанымі. Вырошчваемыя намі ажыны не будуць вельмі крупнымі, але ягады збіраюцца самымі спелымі - то бок салодкімі з невялікай кіслінкай, і нагадваюць смак шаўкоўніц (шелковицы).
Звычайна ажыны спажываюць свежымі, можна іх дадаваць да каш, сухіх сняданкаў (разам з йогуртам ці малаком), з ажын гатуюць смачнае варэнне з дадаткам чарніц ці маліны, з ажынай атрымліваюцца вельмі араматныя і смачныя пірагі і печыва.
Ягады збіраюцца спелымі, таму маюць кароткі тэрмін прыдатнасці і дзеля працяглага выкарыстання ягад раім іх замарожваць.


Ягады упакаваныя ў папяровы кошык.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 43 ккал/137 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 1,4 г, тлушчы - 0,5 г, вугляводы - 9,6 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад 00С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 80-85%. Тэрмін прыдатнасці - 3 дні.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013