Галубіцы садовыя, 1,0 кг (16,50 р/кг)

16,50руб.
Аформіць
Смачныя і араматныя галубіцы, смак ягад салодкі, з невялікай кіслінкаю і адметным для гэтых ягад пахам і смакам. У залежнасці ад сорту смак і памер ягад могуць адрознівацца. Арганічны прадукт.
З'явішыся колькі год таму садовыя галубіцы хутка здабылі сваіх аматараў - араматныя і салодкія ягады можна есці свежымі, рабіць з імі смузі, дадаваць да марозіва і розных кандытарскіх вырабаў. Сёняшняя разнастайнасць сартоў галубіц дазваляе ласавацца імі на працягу амаль дзвух месяцаў, а арганічная якасць прадукту толькі дадае карысці. Вырашчыныя без выкарыстання штучных угнаенняў і хімічных сродкаў аховы раслін - сертыфікаваны арганічны прадукт.

Ягады упакаваныя ў папяровы кошык.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Фермерская гаспадарка "СідСад", Мінскі р-н Мінскай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-170
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 57 ккал/205 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 0,7 г, жыры - 0,3 г, вугляводы - 14,5 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 00С да +40С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 10 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013