Парэчкі чырвоныя, 1,9 кг (адзін кошык на 1,9 кг | 4,00 р/кг)

7,60руб.
Араматная чырвоная парэчка, адметны пах гэтых ягад з характэрнай кіслінкай знаёмы нам з дзяцінства. Арганічны прадукт.
Чырвоныя парэчкі адметныя за свой смак і водар. З іх найчасцей гатуюць жэле, дадаюць у якасці начыння да салодкіх пірагоў, з іх вараць кампот і варэнне разам з болей салодкімі ягадамі. Насычанасць чырвоных парэчак цукрам і кіслотамі адрозніваецца ў залежнасці ад коькасці сонечных дзён у бягучым годзе і розніцца між рознымі сартамі. Вырошчваемыя намі чырвоныя парэчкі адносяцца до мясцовага сорту с прыемнай кіслінкай і даволі салодкія, выдатна падыходзяць для гатавання ў тым ліку жэле. 
Вырашчыныя без выкарыстання штучных угнаенняў і хімічных сродкаў аховы раслін - сертыфікаваны арганічны прадукт.


Ягады пастачаюцца ў драўляным кошыку.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Чычыры К.С., Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 43 ккал/172 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 0,6 г, жыры - 0,2 г, вугляводы - 7,7 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 00С да +40С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 7 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013