
Яйкі ад Кансорцыі арганічных гаспадарак
Мы, удзельнікі Кансорцыі, успрымаем словы нашых пакупнікоў "яйкі смачныя, як дамашнія" як найвышэйшую падзяку. Бо арганічныя яйкі не толькі "як дамашнія", а сапраўды дамашнія. Усе птушкі гадуюцца так, як заўсёды раней і цяпер у хатніх гаспадарках. То бок маюць доступ да вольнай прасторы, дзе яны могуць пашукаць сабе смачных цікавостак ці пачысціць пер'е на сонейку. А ў памяшканні ім заўсёды хапае плошчы і месцаў на курасаднях. Корм для птушак, безумоўна, таксама паходзіць з арганічных гаспадарак і не ўтрымлівае аніякіх штучных дадаткаў.

Яйкі курыныя катэгорыі С1 (харчовыя сталовыя).
Гаспадарка вядзецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі. Арганичны прадукт.