Малочныя прадукты ад Кансорцыі арганічных гаспадарак

Малочныя прадукты ад удзельнікаў Кансорцыі - малако, масла, тварог ці смятана - робяцца з малака толькі ад жывёлаў, якіх гадуюць па арганічных нормах. Гэта значыць, што ў цёплы час году яны абавязкова маюць добры выпас, а ўсе кармы, як і сакавітая трава, таксама паходзяць з арганічных гаспадарак. Больш за тое, ні каровы ні козы не атрымліваюць ветэрынарных прэпаратаў для "прафілактыкі", а ў аснове абароны ад хвароб ляжыць добрае харчаванне, свежае паветра і догляд уважлівых гаспадароў. А тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца пры перапрацоўцы малака, дазваляюць захаваць усё лепшае і карыснае, што ўжо ёсць у малацэ, дзякуючы выкарыстанню фермерамі арганічных стандартаў.
Тавараў у раздзеле: 3
    Тварог казіны, 350 г (7,00 руб/350 г, 1,20 закладны кошт шклатары)
    Аформіць
    Тварог з цэльнага пастэрызаванага казінага малака. У шкляным абаротным слоіку.
    Выраблены з малака ад коз, што кормяцца натуральнымі кармамі - травой, сенам, зернем. Гаспадарка вядзецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі і зараз знаходзіцца ў пераходным перыядзе.
    Малако казінае, 0,5 л (2,70 руб/500 мл, 2,00 закладны кошт шклатары)
    Аформіць
    Малако казінае цэльнае пастэрызаванае. У шкляной абаротнай бутэльцы.
    Малако ад коз, што кормяцца натуральнымі кармамі - травой, сенам, зернем. Гаспадарка вядзецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі і зараз знаходзіцца ў пераходным перыядзе.
    Малако казінае, 1 л (5,40 руб/л, 2,00 закладны кошт шклатары)
    Аформіць
    Малако казінае цэльнае пастэрызаванае. У шкляной абаротнай бутэльцы.
    Малако ад коз, што кормяцца натуральнымі кармамі - травой, сенам, зернем. Гаспадарка вядзецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі і зараз знаходзіцца ў пераходным перыядзе.