Малако казінае, 0,5 л (5,40 руб/л прадукту, 2,00 закладны кошт шклатары)

4,70руб.
Аформіць
Малако казінае цэльнае пастэрызаванае. У шкляной абаротнай бутэльцы.
Малако ад коз, што кормяцца натуральнымі кармамі - травой, сенам, зернем. Гаспадарка вядзецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі і зараз знаходзіцца ў пераходным перыядзе.
Малако казінае цэльнае пітное пастэрызаванае.
Пастэрызацыя і пакаванне малака заўсёды праходзяць напярэдадні дастаўкі, то бок, калі дастаўка ў пятніцу - то перапрацоўка сырога малака праходзіць позняй ноччу ў чацвер. Дзякуючы адпрацаванай тэхналогіі перапрацоўкі і адмысловай лагістыцы, мы можам гарантаваць вам тэрмін прыдатнасці малака на працягу 5 сутак, улічваючы дату дастаўкі.

Увогуле казінае малако ўтрымлівае вялікую колькасць вітаміну А, незаменныя амінакіслоты, кальцый і фосфар. Вялікую папулярнасць казінае малако здабыла дзякуючы і таму, што яно лёгка і поўнасцю засвойваецца, таксама яго часта раяць ужываць дзецям і асобам з рознымі відамі алергій. А малако, атрыманае ад коз вольнага выпасу ў арганічнай гаспадарцы будзе ўдвая больш карысным і смачным і, зразумела, без адметнага паху, які можа памятаць старэйшае пакаленне. Таму казінае малако можна смела выкарыстоўваць для гатавання выпечкі, бліноў, 
мяккага свежага тварагу ці сыру. 

Гаспадарка знаходзіцца ў пераходным перыядзе, гэта значыць, што прытрымліваецца ўсіх абавязковых нормаў арганічных стандартаў і казінае малако зможа называцца арганічным пасля заканчэння пераходнага перыяду ў канцы 2019 - пачатку 2020 года.

А яшчэ мы лічым, што арганічным гаспадаркам неабходна болей клапаціцца пра наваколле дзеля будучых пакаленняў, таму малако дастаўляецца ў шкляной бутэльцы. Гэтую бутэльку вы можаце вярнуць кур'еру наступным разам для паўторнага выкарыстання (зразумела, пасля стэрылізацыі тары на ферме).
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Карпалава П.С., Салігорскі р-н Мінскай вобл.
Арганічны статус прадукту Гаспадарка ў пераходным перыядзе
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: ад 53 да 67 ккал/ад 220 да 280 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 2,9 г, жыры - ад 2,5 да 4,0 г, вугляводы - 4,8 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Тэрмін прыдатнасці - 5 дзён з даты вырабу пры ўмовах зберагання ад +20С да +60С.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 033/2013, СТБ 1746