Мясныя прадукты ад Кансорцыі арганічных гаспадарак

Дзякуючы таму, што для арганічных гаспадарак, якія займаюцца жывёлагадоўляй ці птушкагадоўляй дзейнічае цэлы шэраг абмежаванняў, пакупнікі могуць быць упэўненыя ў якасці і смаке прадукцыі. Так, усе жывёлы і птушка ў цёплы час году абавязкова маюць добры выпас і прасторны выгул, а іншыя ўмовы ўтрымання абавязкова адпавядаюць патрэбам жывёл. Так, напрыклад, у птушак заўсёды ёсць магчымасць прымаць пылавые і золавыя ванны, грэбсціся ў посцілцы, а для кароў ці коз зерневы корм можа выкарыстоўвацца толькі як дадатак. Кармы для жывёл і птушкі, зразумела, паходзяць з арганічных гаспадарак. Больш за тое, жывёлы і птушкі не атрымліваюць ветэрынарных прэпаратаў для "прафілактыкі", а ў аснове абароны ад хвароб ляжыць збалансаванае харчаванне, свежае паветра і догляд гаспадароў. Увогуле, шэраг норм і патрабаванняў доўгі і гаспадаркі кантралююцца на адпаведнасць яму штогод падчас інспекцыі сертыфікатара.
Тавараў у раздзеле: 1
    Кураня-бройлер дамашні, 2,3 кг (15,00 руб/кг)
    Аформіць
    Тушка кураня-бройлера вагою 1,9-3,0 кг, пастаўляецца разам з субпрадуктамі.
    Птушка ўтрымліваецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі, корміцца арганічнымі кармамі з сертыфікаваных гаспадарак Беларусі (розныя віды зерня, бульба, морква, буракі, гарбузы і іншая гародніна), кураняты ва ўзросце ад 1 да 20 дзён дадаткова атрымліваюць люпін і сланечнікавы шрот (неарганічныя кармы).
    Ніякіх вакцынацый ці ветэрынарных апрацовак птушкі не праводзіцца.