Мяса птушкі. Тушка кураня-бройлера ахалоджаная, 2,3 кг (15,00 руб/кг, вага 1,9-3,0 кг)

34,50руб.
Аформіць
Тушка кураняці-бройлера вагою 1,9-3,0 кг пастаўляецца разам з субпрадуктамі.
Птушка гадуецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі, корміцца арганічнымі кармамі з сертыфікаваных гаспадарак Беларусі (розныя віды зерня, бульба, морква, буракі, гарбузы і іншая гародніна), кураняты ва ўзросце ад 1 да 20 дзён дадаткова атрымліваюць лубін і сланечнікавы шрот (неарганічныя кармы).
Ніякіх вакцынацый ці ветэрынарных апрацовак птушкі не праводзіцца. 
Замовы на мяса птушкі прыймаюцца не пазней за 10:00 дня напярэдадні дня дастаўкі.

Пры гатаванні мяса птушкі, якая вырошчваецца па арганічных нормах, трэба ўлічваць, што ўзрост кураняці-бройлера будзе не меньш за 84 дні, то бок расце птушка ў 2 разы павольней чым пры выкарыстанні інтэнсіўных тэхналогій. За кошт гэтага, а таксама дзякуючы натуральнаму кармленню, мяса можа ўтрымліваць трошкі больш тлушчу і патрабаваць больш часу пры гатаванні. Затое смак мяса будзе больш насычаным.

Птушка ўтрымліваецца ў адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі, корміцца арганічнымі кармамі з сертыфікаваных гаспадарак Беларусі (розныя віды зерня, бульба, морква, буракі, гарбузы і іншая гародніна), кураняты ва ўзросце ад 1 да 24 дзён дадаткова атрымліваюць люпін і сланечнікавы шрот (неарганічныя кармы). Дадзеная галіна гаспадаркі знаходзіцца ў пераходным перыядзе, гэта значыць, што прытрымліваецца арганічных стандартаў і мяса птушкі зможа называцца арганічным пасля заканчэння пераходнага перыяду ў канцы 2020 года.

Ніякіх вакцынацый ці ветэрынарных апрацовак птушкі не праводзіцца.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Галіна гаспадаркі ў пераходным перыядзе
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 220 ккал/921 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 18,7 г, тлушчы - 16,1 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Тэрмін прыдатнасці - 5 дзён з даты вырабу пры ўмовах захоўвання пры тэмпературы ад 00С да +40С.
Нарматыўныя дакументы СТБ 1946-2010, Ветнадзор 01-02-16-07