Аплата карткай даступна ў тэставым рэжыме

28 красавіка 2019

Сябры! Мы намагаемся зрабіць вашыя пакупкі больш зручнымі, таму зараз актыўна працуем над тым, каб вы маглі разлічыцца карткай адразу падчас замовы ці праз АРІП (ЕРИП) у любы момант пасля размяшчэння замовы. Зараз гэтыя варыянты часова працуюць у тэставым фармаце з некаторымі тэхнічнымі абмежаваннямі.
Калі ў вас ёсць пытанні, заўвагі ці прапановы, будзем удзячныя, калі вы паведаміце пра іх любым зручным для вас спосабам - па тэлефоне, на паштовую скрыню ці праз форму зваротнай сувязі.