Рукала свежая, 100 г (2,40 руб/100г)

2,40руб.
Аформіць
Рукала, вырашчаная без выкарастання штучных угнаенняў і іных хімічных сродкаў. Лісце руколы выкарыстоўваюць як дадатак да салатных міксаў, а таксама ў чыстым выглядзе з дадаткам невялікай колькасці лімоннага соку і аліўкавага алею.
Руколу часам таксама называюць аругулай ці індаў. Рукала, вырашчаная без выкарыстання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў у поўнай адпаведнасці з арганічнымі рэгламентамі. Дзякуючы натуральнаму, больш павольнаму росту, арганічная рукола часта ўтрымлівае больш араматычных эфіраў, дзякуючы якім, у тым ліку, і набыла сваю папулярнасць.
У міжземнаморскай кухні духмяная і даволі вострая рукала часта ўжываецца ў міксах разам з салодкім салатам латукам. Пры выкарыстоўванні рукалы ў чыстым выглядзе змякчыць, пры жаданні, гарчычны смак можна дадаўшы невялікую колькасць лімоннага соку і аліўкавага алею. Папулярныя таксама і розныя варыянты сэндвічаў і брускет з дадаткам рукалы, а ў аснове могуць быць
 авакада, цвёрды сыр, злёгку вэнджаная фарэль ці сёмга. Італьянскія кухары таксама смажаць рукалу на аліўкавым алеі і дадаюць да страў з макарон і рысу. Добра спалучаецца рукала з сырам фета і бальзамічным соусам.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Бабака А.І., Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.
Арганічны статус прадукту Гаспадарка ў пераходным перыядзе
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 25 ккал/104 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 2,4 г, жыры - 0,6 г, вугляводы - 3,5 г (у тым ліку цукры - 2,4г), валокны - 1,2 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 10С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 85-90%. Тэрмін прыдатнасці - 5 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013, СТБ 2083-2010