Салат Айсберг, 1 шт (качан вагою 400г | 1,20 руб/100г)

4,80руб.
Арганічны салат, вырашчаны без выкарастання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў. Ад светла-зялёнага да насычанага зялёнага колеру. Салат Айсберг папулярны праз свае хрумсткія лісты, якія ўжываюцца ў свежых салатах і розных сэндвічах.
Сёння вядома шмат відаў салату - Латук, Батавія, Айсберг, Рамэн, Фрызэ і шмат якія іншыя. Такая разнастайнасць дазваляе прапанаваць вам салаты на працягу амаль усёй цёплай пары году і на любы густ.
Смачны і хрумсткі арганічны салат Айсберг вырашчаны без выкарыстання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў. У адрозненне ад галандскіх качанчыкаў у пластыкавым пакаванні, арганічны Айсберг ад Кансорцыі прапаноўваецца разам з прыгожымі і смачнымі вонкавымі лістамі.
Можна
ўжываць самастойна, а можна з дадаткам таматаў чэры, сыру фета, насення ільну, араматнага агурка і невялікай колькасці бальзамічнага воцату, лімоннага соку ці аліўкавага алею. А можна проста дадаць некалькі салатных лістоў да мясной ці рыбнай стравы альбо да сэндвіча на сняданак.
Перад ужываннем прамыць вадой.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 13 ккал/47 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 0,90 г, тлушчы - 0,1 г, вугляводы - 1,8 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад 00С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 85-90%. Тэрмін прыдатнасці - 15 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013