Салат Італьянскі зялёны, 1 шт (разетка вагою 300г | 1,20 руб/100г)

2,40руб.
Арганічны салат Лола Біёнда, вырашчаны без выкарастання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў. Светла зялёнага колеру. Ужываецца ў свежых салатах, у сэндвічах, як дадатак да мясных страў і ў іншых стравах.
Арганічны італьянскі салат добра вядомы ў нас праз свой знакаміты сорт Лола Біёнда і, напэўна, быў адным з першых гатункаў салату на нашым стале. Вядома ж, вырошчваецца без выкарыстання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў. Усе гатункі гэтага тыпу салату выглядаюць як добра развітая разетка хрумсткіх лістоў рознай гафрыраванасці.
Можна
ўжываць самастойна, можна з дадаткам, напрыклад, іншых гатункаў салату, таматаў чэры, сыру фета, насення ільну, араматнага агурка і невялікай колькасці бальзамічнага воцату, лімоннага соку ці аліўкавага алею. А можна проста дадаць да вашых страў - мясных ці рыбных, ці да сэндвіча на сняданак.
Перад ужываннем прамыць вадой.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Чычыры К.С., Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-108
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 15 ккал/63 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 1,60 г, жыры - 0,3 г, вугляводы - 1,3 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 00С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 7 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013