Салат Латук, 1 шт (разетка вагою 200г | 1,30 руб/100г)

2,60руб.
Арганічны салат, вырашчаны без выкарастання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў. Можа быць колерам ад жоўта-зялёнага да чырвонага. Салат Латук папулярны праз свае далікатныя лісты, якія ўжываюцца ў свежых салатах і розных сэндвічах. Гатункі з чырвоным колерам лістоў багатыя антацыянам.
Сёння вядома шмат відаў салату - Латук, Батавія, Айсберг, Рамэн, Фрызэ і шмат якія іншыя. Такая разнастайнасць дазваляе прапанаваць вам салаты на працягу амаль усёй цёплай пары году і на любы густ.
Арганічны салат Латук (таксама завецца Масляністым) вырашчаны без выкарыстання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў. Цэлы шэраг адмысловых гатункаў дазваляе ласавацца гэтым салатам з далікатным прыемным смакам да позняй восені. У залежнасці ад гатунку можа быць у выглядзе як сфармаванага качану, так і ў выглядзе развітой разеткі лістоў.
Сёння салаты асабліва папулярныя ў выглядзе гатовых салатных міксаў, але цалкам
самастойна ўжываецца і салат аднаго гатунку сам па сабе. Дадаць можна, напрыклад, таматы чэры, сыр фета, насенне ільну, араматны агурок і невялікую колькасці бальзамічнага воцату, лімоннага соку ці аліўкавага алею. А можна проста дадаць некалькі салатных лістоў да вашай улюбёная стравы - мясной ці рыбнай, ці да сэндвіча на сняданак.
Перад ужываннем прамыць вадой.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Асабістая гаспадарка Лутаева Д.І., Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-173
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 15 ккал/63 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялкі - 1,60 г, тлушчы - 0,3 г, вугляводы - 1,3 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Захоўваць пры t ад 00С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 90-95%. Тэрмін прыдатнасці - 7 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СанПиН №52 ад 21.06.2013