Салат Рамэн, 1 шт (разетка вагою 200г | 1,20 руб/100г)

2,40руб.
Арганічны салат, вырашчаны без выкарастання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў. Цёмна-зялёнага колера. Салат Рамэн папулярны праз свае хрумсткія і даволі плотныя лісты, якія ўжываюцца ў свежых салатах і розных сэндвічах.
Сёння вядома шмат відаў салату - Латук, Батавія, Айсберг, Рамэн, Фрызэ і шмат якія іншыя. Такая разнастайнасць дазваляе прапанаваць вам салаты на працягу амаль усёй цёплай пары году і на любы густ.
Арганічны рамэн смела можна прыпраўляць вострымі соўсамі альбо йогуртнымі соўсамі з дадаваннем часнака і спецый. Хрумстскія лісты рамэна цудоўна спалучаюцца як з мяккімі сырамі, так і са складанымі мяснымі закускамі. І, вядома ж, рамэн з'яўляецца неабходным інгрыдыентам грэчаскага салату, болей вядомага пад назвай Цэзар. Гадаваўся без выкарыстання штучных угнаенняў і іншых хімічных сродкаў.
Звярніце ўвагу, што гэты салат рамэн адносіцца да новай групы гатункаў тыпу Little Gem, з аднаго боку качаны такіх сартоў будуць невялікімі, што зручна для прыватных гаспадароў, з другога - сярэдзіна салатнай разеткі можа заставацца такога ж зялёнага колеру, як і вонкавыя лісты. Дарослыя лісты такіх гатункаў застаюцца такімі ж смачнымі і салодкімі як і маладыя.


Перад ужываннем прамыць вадой.
Дадатковая інфармацыя
Вытворца Фермерская гаспадарка "СідСад", Мінскі р-н Мінскай вобл.
Арганічны статус прадукту Сертыфікаваны прадукт BY-BIO-170
Энергетычная і харчовая вартасць Энергетычная вартасць 100 г прадукту: 145 ккал/72 кДж, харчовая вартасць 100 г: бялок - 1,25 г, жыры - 0,3 г, вугляводы - 2,3 г.
Тэрмін прыдатнасці і ўмовы зберагання Зберагаць пры t ад 00С да +50С і адноснай вільготнасці паветра 85-90%. Тэрмін прыдатнасці - 15 дзён.
Нарматыўныя дакументы ТР ТС 021/2011, СТБ 2083-2010, СанПиН №52 ад 21.06.2013